прыара́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыару́ прыаро́м
2-я ас. прыарэ́ш прыараце́
3-я ас. прыарэ́ прыару́ць
Прошлы час
м. прыара́ў прыара́лі
ж. прыара́ла
н. прыара́ла
Загадны лад
2-я ас. прыары́ прыары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыара́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыара́ць сов. припаха́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што.

1. Узараўшы, далучыць да якога‑н. поля, участка. [Яўмень:] Жаніся з Зоськай, а як мы, старыя, памром, прыары зямлю сваю да нашай ды жывіце з богам. Чарот.

2. Разм. Заараць. Прыараць іржышча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

припаха́ть сов. прыара́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыараць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыво́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыворваць — прыараць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Прыараць да ўзаранага многа чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыво́рак ’заварот у канцы загона (на роўным месцы)’ (паст., ЛА, 2). Вытворнае ад прыво́рваць, зак. тр. прыара́ць ’узараўшы, далучыць да якога-небудзь поля, участка, заараць’. Гл. араць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́пахань ’здабытак’ (ТС). Да паха́ць ’разводзіць, атрымліваць’ (ТС). Сюды ж, безумоўна, ст.-бел. (зямля) на пры́паш ’зямля, якую можна дадаць да раллі, што ўжо апрацоўваецца’ (Даўгяла, Наш край, 1927, 1, 26). Рус. дыял. припа́х, при́пашь, припа́шек ’дадатковы (да надзелу) участак зямлі; прыараны да поля ўчастак цаліны’. Дэрываты ад *прыпахацьпрыараць’ < пахаць (гл.) з рознымі суфіксамі: ‑ань (гл. аб гэтым суф. Карскі 2–3, 27), ‑ь (прыпаш).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыдзіра́ць, прыдра́ць ’ачысціць ад дзёрну і дадаць да асноўнага ўчастка палоску зямлі’ (нараўл., жыт., Выг.; ТС), прыдзе́рціпрыараць цаліны’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дзе́рці/драць (гл.) са звужэннем семантыкі, што ўзыходзіць да прасл. *derti/*dьrati. Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі, якія працягваюць семантыку дзеясловаў: пры́дзір ’кусок зямлі, прыараны да старога пляца; поле, вырабленае на сенажаці’ (Бяльк.; лях., ЛА, 2), прыдзі́рак ’маленькі кусочак поплава’ (ст.-дар., Жыв. НС), прыдзі́рок, прыдзю́р, прыдзёр ’дадатак прыаранай цаліны’, прыдзёра ’ўпершыню апрацаваны ўчастак зямлі, дададзены да асноўнага’ (Выг., ТС), прыді́рок ’кусок поля, узнятай цаліны, што прылягае да вялікага масіву поля’ (Сл. Брэс.), прыдзёр ’кавалачак поля, які прыворваюць, “прыхопліваюць”, дадаюць да свайго поля ці агарода’ (Сіг.), а таксама словы з іншай, але блізкай семантыкай: прыдзіра́ць, прыдра́ць ’пазначыць лініі паза ў бервяне “драчкай” (Шат.), прыдзіра́ць ’выбіраць драчку’, прыдра́ць ’намеціць месца падгонкі бярвенцаў драчкай’ (ТС). Параўн. семантычна аналагічныя ўтварэнні з прэфікс, вы‑: выдзёр, вы́дзірак1, вы́дранка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)