Прыазё́рны

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Прыазё́рны
Р. Прыазё́рнага
Д. Прыазё́рнаму
В. Прыазё́рны
Т. Прыазё́рным
М. Прыазё́рным

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыазё́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыазё́рны прыазё́рная прыазё́рнае прыазё́рныя
Р. прыазё́рнага прыазё́рнай
прыазё́рнае
прыазё́рнага прыазё́рных
Д. прыазё́рнаму прыазё́рнай прыазё́рнаму прыазё́рным
В. прыазё́рны (неадуш.)
прыазё́рнага (адуш.)
прыазё́рную прыазё́рнае прыазё́рныя (неадуш.)
прыазё́рных (адуш.)
Т. прыазё́рным прыазё́рнай
прыазё́рнаю
прыазё́рным прыазё́рнымі
М. прыазё́рным прыазё́рнай прыазё́рным прыазё́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыазёрны приозёрный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыазёрны, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны паблізу возера. Кастусь адразу адчуў, што сена свежае, нядаўна прывезенае сюды з прыазёрнага лугу. Марціновіч. Зранку да вечара ў густым прыазёрным чароце крычалі дзікія качары. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приозёрный прыазёрны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры..., прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў са знач.:

1) давядзення дзеяння да канчатковай мэты, напр.: прыйсці, прыхіліцца, прывалачыся;

2) дабаўлення, збліжэння, змацавання чаго-н. з чым-н., напр.: прыбіць, прырабіць, прыбудаваць, прыдрукаваць, прыкласці, прышыць;

3) накіравання дзеяння к сабе, у сваіх інтарэсах, напр.: прывабіць, прысвоіць;

4) накіравання дзеяння на прадмет зверху ўніз, напр.: прымяць, прыціснуць;

5) паўнаты, вычарпанасці дзеяння, напр.: прывучыць, прыахвоціць;

6) непаўнаты, слабай меры дзеяння, напр.: прыглушыць, прысыпаць, прыадчыніць;

7) у дзеясловах на -оўва, -ва — суправаджальнага дзеяння, напр.: прыгаворваць, прытанцоўваць.

II. Ужыв. пры ўтварэнні:

1) назоўнікаў і прыметнікаў са знач. непасрэднага прымыкання да чаго-н., напр.: прылесак, прыбярэжны, прыазёрны, прыгранічны;

2) назоўнікаў са знач. дадатковасці, напр.: прыплод, прыпёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)