Пруза́к, прузу́к ’частка цэпа’, ’вузкі, доўгі раменьчык; завязка, вяровачка’ (Сцяшк. Сл., Шатал., Клім.; пруж., Выг.; зэльв., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., Сакал.; зах.-палес., ДАБМ, камент., 259). Укр. палес. прузу́к ’прывязка цэпа’, приза́к, прузу́к ’тс’ (Бел.-укр. ізал., 25, 32). З *пры‑узак < *пру‑узак > прузак, прузук. Палескі фанетычны рэгіяналізм; параўн. рус. приу́з ’вяровачка, завязка’, ’раменьчык у цэпа’, дыял. пск. приву́з, приву́за, при́вза ’тс’. Да вузел, вязаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́ўза, прі́вза, прі́зва, пры́взы, прэ́взэ ’палкі, якімі ўзмацняецца стог’ (Выг.), сюды ж пріўзу́к, прузу́к ’раменьчыкі, якімі звязваюцца часткі цэпа’ (Выг.); пры́зва ’пара маладых бяроз, звязаных верхавінамі, якія кладуцца на верх стога’ (Сіг.) з метатэзай элементаў кораня. Параўн. рус. дыял. при́уза, при́у́з, при́вза ’цэп’; ’раменьчык, які змацоўвае біч і дзяржанне цэпа’; ’вяроўка, завязка’, таксама приву́з, при́вуза ’тс’, ст.-рус. привяза ’тс’, славац. privez, priveza ’тс’, серб.-харв. прѝвеза, прѝвезак ’тс’, балг. при́вез ’тс’. Прасл. *privęzъ, *privęza, вытворнае ад *privęzati (Фасмер, 3, 368; БЕР, 5, 700). Гл. пры́вязь, прузак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)