про́ціў

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
про́ціў - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

про́ціў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. про́ціў
Р. про́ціва
Д. про́ціву
В. про́ціў
Т. про́цівам
М. про́ціве

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

про́ціў

прыназоўнік

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

про́ціў разм.

1. см. су́праць;

2. в выражении: п. но́чы на́ ночь гля́дя;

3. в знач. сущ. упря́мец;

гэ́та такі́ п.!э́то тако́й упря́мец!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́ціў ’той, хто працівіцца, упарты’ (Шат.). Аддзеяслоўны нулявы дэрыват ад праці́віцца < прасл. *protivъ (гл. проці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

про́ці предлог, нареч., разг., см. про́ціў

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Праці́вак ’сцяна ў хляве супраць дзвярэй’ (Касп.). Да проціў (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праціве́нь ’ток у гумне’ (віл., паст., Сл. ПЗБ). Рус. наўг. про́тивень ’свіран насупраць хаты’. Да проціў; семантычная матывацыя паводле прасторавай арыентацыі.

Праці́вень, праці́ўнік ’непрыяцель’ (ТСБМ, Янк. 3.), ’праціўны’ (Касп.). Параўн. рус. проти́вень ’вецер у твар’, проти́вник ’непрыяцель’. Дэрываты ад проціў, праціўны з рознымі суфіксамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пфэ — выклічнік, які перадае агіду, няпрыязь, абурэнне: мы проціў егопфэ! (Сержп.). Гл. фэ ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ціўня ’пласт вашчыны з мёдам у вуллі, які вісіць тарцом да лятка’ (ТС). Дэрыват ад праці́ўны ’процілеглы, супрацьлеглы’ < *проціў (гл. проці, супраць) з суф. ‑ja.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)