Про́хар
назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
		
	
		
			 | 
			адз. | 
			мн. | 
		
	
	
		
			| Н. | 
			Про́хар | 
			Про́хары | 
			
		
			| Р. | 
			Про́хара | 
			Про́хараў | 
			
		
			| Д. | 
			Про́хару | 
			Про́харам | 
			
		
			| В. | 
			Про́хара | 
			Про́хараў | 
			
		
			| Т. | 
			Про́харам | 
			Про́харамі | 
			
		
			| М. | 
			Про́хару | 
			Про́харах | 
			
		
 
	
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
Про́шка-рабо́шка ’божая кароўка’ (віц., Шатал.). Утворана ад уласнага імя Прохар > Прошка і ад рабы. Аб другасным асэнсаванні назваў божай кароўкі ў сувязі з імёнамі людзей і святых гл. Трубачоў, Этимология–1975, 12.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
му́сіць, мушу, мусіш, мусіць; незак.
1. Падлягаць прымусу, быць прыняволеным да чаго‑н., не маючы магчымасці зрабіць інакш. Тысячы маўклівых і суровых сыноў Палесся супроць сваёй волі і жадання мусілі пад аховаю польскай ваеншчыны ісці ў глыбокія тылы для фарм[ір]авання новых часцей, на папаўненне войск на фронце. Колас.
2. Быць абавязаным зрабіць што‑н. Таварышы падтрымалі свайго старэйшага, і Прохар мусіў падпарадкавацца. Новікаў. [Лакота:] — Па-баявому, па-ваеннаму так.. Калі ты атрымаў няправільны, на твой погляд, баявы загад, ты мусіш перш яго выканаць, а потым абскардзіць... Зарэцкі. Назаўжды цябе забыць я мушу — Ты ж, прашу, забудзь мяне навек. Непачаловіч.
3. у форме інф., у знач. пабочн. Мабыць, напэўна, відаць; магчыма. На свеце, мусіць, нічога няма мацнейшага за прывычку. Баранавых. Чыгунка, што перасякае галоўную вуліцу, мусіць, пройдзе пад ёй або пераступіць цераз яе па віядуку. Карпаў. Васілёк замаўчаў.. Мусіць, думаць пачаў, Чаго вецер шуміць. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)