про́тычка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. про́тычка про́тычкі
Р. про́тычкі про́тычак
Д. про́тычцы про́тычкам
В. про́тычку про́тычкі
Т. про́тычкай
про́тычкаю
про́тычкамі
М. про́тычцы про́тычках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Праты́чка ’дубчык або тое, чым можна пратыкаць’ (Нас., Касп.), проты́чка, прота́чка ’дроцік для прачысткі цыбука ў люльцы’ (ТС). Да пратыкаць (гл. тыкаць). Сюды ж, відаць, і прытычка: О, прадала чумачыха індычку /А купіла для чумака прытычку (барыс., БНТ, Жарт. песні, 252).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)