Про́сцілка ’прасціна’ (петрык., мазыр., Шатал.), ’посцілка’ (ТС). Да прасцілаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́сцілка, пасці́лка, по́сцялка, постэ́лка ’саматканая коўдра’ (ТСБМ, Бір., Сл. ПЗБ, Бяльк., Сл. Брэс.; гом., нараўл., Мат. Гом.), про́сцілка ’тс’ (Уладз., ГЧ), по́стілка ’гунька’ (кам., Сл. ПЗБ). Да пасцілаць, слаць (гл.). У першасным значэнні ’тое, што распасцёртае, пасланае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напро́ст 1 ’напрасткі, напрамую’ (ТС). Да просты ’прамы’.
Напрост 2: жаць напрост (на прост) ’не звязваючы ў снапы’ (Янк. 1, ТС), ’жаць, рассцілаючы жмені’ (калінк., З нар. сл.). У народных уяўленнях звязваецца з просты ’прамы, просты, нескладаны (спосаб уборкі)’; хутчэй да прасціла́ць ’рассцілаць, раскладваць’, гл. просцілка ’посцілка’ і пад., ці да прасціра́ць, прасце́рці ’тс’ (прасл. *(pro‑)sterti, *(pro‑)stьrǫ), тады зыходная форма была б *na prostьlъ ці *na prostrъ, змененая пад уплывам *prostъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)