прозра́чный прям., перен. празры́сты;

прозра́чное стекло́ празры́стае шкло;

прозра́чный намёк празры́сты намёк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

празры́сты

1. прозра́чный; (просвечивающий — ещё) сквозно́й;

~тае шкло — прозра́чное стекло́;

2. перен. прозра́чный;

п. намёкпрозра́чный намёк;

3. (о взгляде) проница́тельный, о́стрый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Празры́сты ’які прапускае святло, праніклівы’, ’ясны, які можна разгадаць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Некр.), ’зоркі’ (лях., Сл. ПЗБ), укр. прозри́стый ’ясны; які прапускае святло’, польск. przejrzysty ’тс’, ст.-польск. przeźrzysty ’тс’; параўн. рус. прозрачный, польск. przezroczysty і г. д. Арэальнае ўтварэнне ад прыставачных дзеясловаў тыпу празе́рыць, укр. прозира́ти, польск. przezirać < *zьrěti ’глядзець’; той жа корань, што і ў зрок, зрэнкі, зара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)