праінфармава́ць гл. інфармаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праінфармава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праінфарму́ю праінфарму́ем
2-я ас. праінфарму́еш праінфарму́еце
3-я ас. праінфарму́е праінфарму́юць
Прошлы час
м. праінфармава́ў праінфармава́лі
ж. праінфармава́ла
н. праінфармава́ла
Загадны лад
2-я ас. праінфарму́й праінфарму́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час праінфармава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праінфармава́ць сов. проинформи́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праінфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., каго-што.

Правесці інфармацыю, паведаміць. Трэба праінфармаваць Франтавы камітэт аб настроях акопнікаў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інфармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., каго (што).

Даць (даваць) інфармацыю. 1. прысутных аб выніках з’езда славістаў.

|| зак. таксама праінфармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проинформи́ровать сов. праінфармава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праінфармава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праінфармаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́сці¹, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; -вёў, -вяла́, -ло́; -вядзі́; -вёдзены; зак.

1. каго (што) да чаго. Ведучы, даставіць да якога-н. месца.

Д. старога да хаты.

2. што да чаго. Пракласці, правесці да якога-н. месца.

Д. шашу да райцэнтра.

3. што да чаго. Займаючыся якой-н. справай, работай, дасягнуць пэўнай мяжы.

Д. справу да канца.

4. каго-што да чаго. Прывесці ў які-н. стан.

Д. да слёз.

5. што да каго-чаго. Абавязаць да выканання (задання, разнарадкі і пад.).

Д. план да кожнага.

6. што. Падагнаць, прыладзіць адно к аднаму.

Д. аконную раму.

◊

Давесці да ведама (афіц.) — паведаміць, праінфармаваць, перадаць.

Давесці да торбы (разм.) — прывесці да беднасці, да жабрацтва.

|| незак. даво́дзіць, -во́джу, -во́дзіш, -во́дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)