прашнурава́ць гл. шнураваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прашнурава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прашнуру́ю прашнуру́ем
2-я ас. прашнуру́еш прашнуру́еце
3-я ас. прашнуру́е прашнуру́юць
Прошлы час
м. прашнурава́ў прашнурава́лі
ж. прашнурава́ла
н. прашнурава́ла
Загадны лад
2-я ас. прашнуру́й прашнуру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прашнурава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прашнурава́ць сов., в разн. знач. прошнурова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прашнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. што. Прашыць шнурам, нанізаць на шнур. Прашнураваць сшытак.

2. перан. Прайсці некалькі разоў па адным і тым жа месцы. Гаспадар зноў двойчы прашнураваў з хлява ў гумно і назад. Брыль. Як ганчак, збіўшыся з зайцавага следу, Васіль прашнураваў туды і сюды, а потым выбег на вуліцу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шнурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.

1. што. Сцягваць шнурком.

Ш. чаравікі.

2. што. Прашываць шнурам.

Ш. інвентарную кнігу.

3. Часта хадзіць, ездзіць узад і ўперад (разм.).

Ш. па вёсцы.

|| зак. зашнурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 знач.) і прашнурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 2 і 3 знач.).

|| наз. шнурава́нне, -я, н. і шнуро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. шнурава́льны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прашнурава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прашнураваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прошнурова́ть сов., в разн. знач. прашнурава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прашнуро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прашнураваць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)