прашле́ц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прашле́ц прашляцы́
Р. прашляца́ прашляцо́ў
Д. прашляцу́ прашляца́м
В. прашляца́ прашляцо́ў
Т. прашляцо́м прашляца́мі
М. прашляцу́ прашляца́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Прашле́ц, прашля́к, прашля́чка ’прайдзісвет’ (Нас.). Пранікненне з рускамоўнай тэрыторыі, параўн. прошле́ц, про́шлый человек, прошля́чка ’тс’, якія ад прошлый, дзеепрым. прошл. часу ад пройти. Параўн. семантыку прайдзісвет, пройда, прахадзімец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)