праціра́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. праціра́нне
Р. праціра́ння
Д. праціра́нню
В. праціра́нне
Т. праціра́ннем
М. праціра́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праціра́нне ср. протира́ние; проти́рка; вытира́ние; см. праціра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праціра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праціраць — працерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праце́рці, пратру́, пратрэ́ш, пратрэ́; пратро́м, пратраце́, пратру́ць; працёр, -це́рла; пратры́; працёрты; зак., што.

1. Прадзіравіць трэннем.

П. паперу гумкай.

2. Расціраючы, прапусціць праз што-н.

П. ягады праз сіта.

3. Выціраючы, ачысціць.

П. шкельцы акуляраў.

4. Пракласці, утварыць частай яздой, хадой (разм.).

П. дарогу саньмі.

Працерці вочы (разм.) — прачнуцца, адысці ад сну.

|| незак. праціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. праці́рка, -і, ДМ -рцы, ж. і праціра́нне, -я, н.

|| прым. праці́рачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

протира́ние

1. праціра́нне, -ння ср.; прашаро́ўванне, -ння ср.;

2. в др. знач. праціра́нне, -ння ср.; см. протира́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проти́рка ж., разг.

1. (действие) праці́рка, -кі ж.; праціра́нне, -ння ср.; см. протира́ть 2;

2. (для чистки канала ствола оружия) праці́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)