працё́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. працё́к працё́кі
Р. працё́ку працё́каў
Д. працё́ку працё́кам
В. працё́к працё́кі
Т. працё́кам працё́камі
М. працё́ку працё́ках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

працёк, ‑у, м.

Прабоіна, шчыліна, праз якую працякае вадкасць. Працёк у бочцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працячы́

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. працячэ́ працяку́ць
Прошлы час
м. працё́к працяклі́
ж. працякла́
н. працякло́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

працячы́, ‑цячэ; ‑цякуць; пр. працёк, ‑цякла, ‑цякло, зак.

1. Прайсці дзе‑н. сваім цячэннем (пра раку, ручай). Заўтра сотні ў пустыні Праменістых рэк працякуць. Панчанка.

2. Пранікнуць, прасачыцца (пра ваду, вадкасць). Вада працякла ў лодку. / у безас. ужыв. Тут пахла сырымі анучамі, венікамі. Сцены аблупленыя, на столі вялікі руды круг — працякло са страхі. Арабей.

3. Перастаць затрымліваць ваду ці іншую вадкасць. Чайнік працёк. Страха працякла.

4. Прайсці, мінуць (пра час, падзеі). Наша маленства працякло задоўга да Вялікай Айчыннай вайны. Грамовіч. Шмат гадоў працякло З таго слаўнага дня, Як на нашай зямлі Заяснела вясна. Журба.

•••

Многа вады працякло (ўцякло) — многа прайшло часу, змен.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

протёкший

1. прич. які́ (што) працёк, які́ (што) прайшо́ў; які́ (што) праміну́ў, які́ (што) міну́ў; см. проте́чь;

2. прил. міну́лы;

за протёкший пери́од за міну́лы перы́яд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)