праця́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Знак прыпынку ў выглядзе доўгай гарызантальнай рыскі (—).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праця́жнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. праця́жнік праця́жнікі
Р. праця́жніка праця́жнікаў
Д. праця́жніку праця́жнікам
В. праця́жнік праця́жнікі
Т. праця́жнікам праця́жнікамі
М. праця́жніку праця́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

праця́жнік м. тире́ ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праця́жнік, ‑а, м.

1. Знак прыпынку ў выглядзе доўгай гарызантальнай рыскі ( — ).

2. Такі знак у азбуцы Морзе, а таксама гукавы сігнал, які адпавядае гэтаму знаку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праця́жнік ’знак прыпынку ў выглядзе гарызантальнай рысы’ (ТСБМ). Дэрыват з суф. ‑ік ад праця́жны < праця́гваць. У пачатку XX ст. у тым жа значэнні ўжывалася працяжка (Гіст. лекс., 253).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тире́ ср. праця́жнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)