праце́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., пратрэ́цца; працёрся, -це́рлася; зак.

Прадрацца ад трэння.

Локці рукавоў працерліся.

|| незак. праціра́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праце́рціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пратрэ́цца пратру́цца
Прошлы час
м. працё́рся праце́рліся
ж. праце́рлася
н. праце́рлася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праце́рціся сов. протере́ться;

ло́кці ~рліся — ло́кти протёрлись

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праце́рціся, пратруся, пратрэшся, пратрэцца; пратромся, пратрацося; пр. працёрся, ‑церлася; заг. пратрыся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прадрацца ад трэння. Локці рукавоў працерліся. □ [Раман] сціскае ў руцэ халодны кашалёк. Вынасілася скура, зрудзела, працерлася. Пташнікаў.

2. Разм. Патраціць марна, без карысці час; прагуляць. Зойдзе [Якаў] сабе да Крывіцкага, суседняга лесніка, з ім пратрэцца дзень, потым да другога. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папраціра́цца, ‑аецца; зак.

Працерціся ў многіх месцах, працерціся — пра ўсё, многае. [Паліто] хутка давядзецца замяніць, бо які ні моцны на ім матэрыял, а ўсё ж і ён падаецца і ўжо сям-там папраціраўся. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́насіцца, ‑сіцца; зак.

Выцерціся, працерціся ад доўгага нашэння. Паліто вынасілася і не грэе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да працерціся.

2. Зал. да праціраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праціра́цца несов.

1. протира́ться; см. праце́рціся;

2. страд. протира́ться; вытира́ться; см. праціра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

протере́ться

1. праце́рціся, мног. папраціра́цца; прашарава́цца;

2. (пробраться с трудом) прост. прапхну́цца, прабра́цца, прадра́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прасмулы́жыццапрацерціся аж да зямлі (пра зімовую дарогу)’ (Касп.). Параўн. смурыжыць ’церці’ (Бяльк.), рус. цвяр. смурыгаць ’тс’. Апошняе лічыцца пазнейшым ітэратыўным утварэннем ад сморгать (Фасмер, 3, 693). Гл. сморгаць, шморгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)