прафі́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. прафі́т
Р. прафі́ту
Д. прафі́ту
В. прафі́т
Т. прафі́там
М. прафі́це

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Прафі́т ’прыбытак, польза’ (ТСБМ), про́фіт ’харчаванне’ (Гіст. мовы, 2, 264), дыял. прахві́т, про́хвіт ’мізэрнае штодзённае харчаванне’. Калі браць пад увагу акцэнтуацыю, то запазычанне адбывалася двума шляхамі: праз рус. профи́т (> прафіт, прахвіт) і польск. profit (профіт, прохвіт). Крыніца слова ў франц. profit ’прыбытак’, якое ўзыходзіць да лац. profectus, дзеепрым. ад proficere ’ісці на карысць’ (Голуб-Ліер, 395; Банькоўскі, 2, 780–781).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

профи́т (прибыль) уст. прафі́т, -ту м., прыбы́так, -тку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)