праф...

Скарачэнне, якое ўжыв. ў складаных словах у знач.:

1) прафесійны, напр.: прафгігіена, прафнепрыгоднасць;

2) прафсаюзны, напр.: прафактыў, прафбілет, прафбюро, прафрух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праф...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: 1) слову «прафесіянальны», напрыклад: прафгігіена, прафхваробы; 2) слову «прафсаюзны», напрыклад: прафактыў, прафбілет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)