прату́паць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

1. Прайсці, тупаючы нагамі.

Хтосьці пратупаў па калідоры.

2. Тое, што і прайсці (у 1 і 2 знач.).

Колькі мы сёння кіламетраў пратупалі?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прату́паць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прату́паю прату́паем
2-я ас. прату́паеш прату́паеце
3-я ас. прату́пае прату́паюць
Прошлы час
м. прату́паў прату́палі
ж. прату́пала
н. прату́пала
Загадны лад
2-я ас. прату́пай прату́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час прату́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прату́паць сов.

1. прото́пать;

2. проходи́ть;

п. цэ́лы дзень — проходи́ть це́лый день

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прату́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Прайсці тупаючы. У суседнім пакоі пратупалі мяккія матчыны панто[ф]лі. Галавач. // Прайсці. Па насыпу блізка пратупаў абходчык, потым вярнуўся. Мележ. Я салдат Айчыны. Сотні вёрст пратупаў пехатой. Прыходзька.

2. Тупаючы, прахадзіць некаторы час. [Кравец] абуў на ногі лямцавыя туфлі, .. пратупаў па пакоі аж да самага вечара. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прото́пать сов., разг. прату́паць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пратупаце́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.

Тое, што і пратупаць (у 1 знач.). Прашамацеў авёс, пратупацелі капыты — і ўсё заціхла. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прато́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і пратупаць. Ляпнуўшы дзверцамі кабіны, па двары пратопаў Васіль. Даніленка. Дзіця так і заснула ў яго на руках — бруднае, схуднелае і стомленае, бо, відаць, за гэтыя дні нямала пратопала на сваіх ножках. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)