прато́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прато́чны |
прато́чная |
прато́чнае |
прато́чныя |
| Р. |
прато́чнага |
прато́чнай прато́чнае |
прато́чнага |
прато́чных |
| Д. |
прато́чнаму |
прато́чнай |
прато́чнаму |
прато́чным |
| В. |
прато́чны (неадуш.) прато́чнага (адуш.) |
прато́чную |
прато́чнае |
прато́чныя (неадуш.) прато́чных (адуш.) |
| Т. |
прато́чным |
прато́чнай прато́чнаю |
прато́чным |
прато́чнымі |
| М. |
прато́чным |
прато́чнай |
прато́чным |
прато́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прато́чны, -ая, -ае.
1. гл. пратока.
2. Пра ваду, вадаём: цякучы, не стаячы.
Праточная вада.
Праточнае возера.
3. Які мае адносіны да руху струменя вадкасці або газу (спец.).
П. элемент (у пнеўмааўтаматыцы).
|| наз. прато́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прато́чны, ‑ая, ‑ае.
Цякучы, не стаячы (пра ваду). Праточная вада. // З цякучай, не стаячай вадой. Я бяру кацялок і іду з ім да праточнай канавы спаласнуць, набраць вады. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прато́ка, -і, ДМ -то́цы, мн. -і, -то́к, ж.
1. Бакавое адгалінаванае рэчышча, а таксама рукаў ракі, які злучае два вадаёмы.
Возера злучаецца з ракой пратокай.
2. Вузкая злучальная поласць, канал (спец.).
Жоўцевая п.
|| прым. прато́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прото́чный прато́чны; (текущий) цяку́чы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стая́чы, -ая, -ае.
1. Вертыкальны.
С. каўнер.
2. Не праточны, які не цячэ.
Стаячая азярына.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
солераствара́льнік, ‑а, м.
Спец. Праточны апарат для прыгатавання раствору спажыўнай солі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяку́чы, -ая, -ае.
1. Вадкі, здольны цячы.
Цякучыя і сыпучыя целы.
2. Які працякае, дзіравы.
Цякучае вядро.
3. Які знаходзіцца ў руху; праточны (пра ваду).
4. перан. Які часта мяняецца; непастаянны, няўстойлівы.
|| наз. цяку́часць, -і, ж. (у 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Пахожы ’смачны, чысты (аб вадзе)’ (фалькл.) (Федар., 7). Да пахадзіць < хадзіць (гл.). Спачатку ў лексемы пахожы было, відаць, значэнне ’праточны — які не стаіць, а ідзе, цячэ’, пазней ’чысты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)