праткну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праткну́ся праткнё́мся
2-я ас. праткне́шся праткняце́ся
3-я ас. праткне́цца праткну́цца
Прошлы час
м. праткну́ўся праткну́ліся
ж. праткну́лася
н. праткну́лася
Загадны лад
2-я ас. праткні́ся праткні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час праткну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праткну́цца сов.

1. проколо́ться;

2. (проткнув что-л., обнаружиться) проле́зть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праткну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Адолеўшы перашкоды, прайсці, прарвацца праз што‑н. А тут карнікі абклалі так, што нідзе не праткнуцца, толькі вось гэты краёчак балота аставаўся яшчэ не закрыты. Быкаў.

2. Прайсці праз што‑н. наскрозь. Хоць сонца ўзнялося, Па возеры дымна: Туман — нават промню Сюды не праткнуцца. Калачынскі.

3. Быць праткнутым. Папера праткнулася. Мех праткнуўся на цвік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратыка́цца несов.

1. прока́лываться;

2. (проткнув что-л., обнаруживаться) пролеза́ть;

1, 2 см. праткну́цца;

3. страд. протыка́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)