пратачы́цца, -ачу́ся, -о́чышся, -о́чыцца; зак.

Точачыся, прабрацца праз што-н.

Мыш пратачылася праз шчыліну.

|| незак. прато́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратачы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пратачу́ся прато́чымся
2-я ас. прато́чышся прато́чыцеся
3-я ас. прато́чыцца прато́чацца
Прошлы час
м. пратачы́ўся пратачы́ліся
ж. пратачы́лася
н. пратачы́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час пратачы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пратачы́цца сов. прогры́зться; точа́, пробра́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пратачы́цца, ‑тачуся, ‑точышся, ‑точыцца; зак.

Точачыся, прабрацца праз што‑н. Варта кругом — мыш не праточыцца. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)