прата́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Месца, дзе растаў снег і агалілася зямля.

|| памянш. прата́лінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прата́ліна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прата́ліна прата́ліны
Р. прата́ліны прата́лін
Д. прата́ліне прата́лінам
В. прата́ліну прата́ліны
Т. прата́лінай
прата́лінаю
прата́лінамі
М. прата́ліне прата́лінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прата́ліна ж. прота́лина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прата́ліна, ‑ы, ж.

Месца, дзе растаў снег і агалілася зямля. Снег сыходзіў дружна і хутка. Увачавідкі вырасталі на палях чорныя праталіны зямлі. Краўчанка. // Месца, якое растала (на замёрзлай шыбе). Прахукаць праталіну на шыбе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прата́ліна ’месца, дзе растаў снег і агалілася зямля’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), прата́лка, прота́лка ’тс’, ’агрэх (пры сяўбе)’ (Шчарб., ТС; Жд. 1), прота́лак ’тс’ (Касп.), ’паляна’ (віл., шальч., Сл. ПЗБ), ’лапіна, дзе вымакла збожжа’, ’вузкі праход паміж будынкамі’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’пропуск, зроблены пры сяўбе’ (Сцяшк.). Рус. прота́лина, прота́лок, укр. прота́лина, прота́лкапраталіна’, польск. przetalina ’тс’. Дэрываты ад *прата́ць ’растаць, утварыўшы праталіну’, *прата́лы ’расталы (снег, лёд)’, што адлюстроўвае варыянтнасць та́яць/‑таць (параўн. пата́ць, адта́ць (Стан.), аналагічную да стая́ць ста́ць, гл. таяць. Банькоўскі (2, 915) бачыць кантракцыю ў польск. przetalina < *przetajalina. Гл. таксама тал, талона.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прота́лина прата́ліна, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́лик м. прата́ліна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

полынья́ (растаявшее, размытое место во льду) прата́ліна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прата́ліцца ’растаць месцамі’ (ашм., Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад праталіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талпраталіна’ (Гарэц., Байк. і Некр.), та́ло ’зямля, дзе сышоў снег’ (ТС), тало́ ’палонка, у якой багата рыбы’ (Касп.). Архаізмы на базе першаснай формы назоўніка, тоеснай кароткай форме прыметніка м. і н. р., параўн. поўную форму талы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)