прасядзе́ць гл. праседзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прасядзе́ць
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прасяджу́ |
прасядзі́м |
| 2-я ас. |
прасядзі́ш |
праседзіце́ |
| 3-я ас. |
прасядзі́ць |
прасядзя́ць |
| Прошлы час |
| м. |
прасядзе́ў |
прасядзе́лі |
| ж. |
прасядзе́ла |
| н. |
прасядзе́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прасядзі́ |
прасядзі́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прасядзе́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прасядзе́ць сов.
1. (нек-рое время) просиде́ть;
2. разг. (протереть) просиде́ть;
3. разг. (в заключении) просиде́ть; отсиде́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прасядзе́ць,
гл. праседзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -дзь; -джаны і прасядзе́ць, -яджу́, -ядзіш, -ядзіць; -ядзім, -едзіце́, -ядзя́ць; -ядзі; -е́джаны; зак.
1. Правесці які-н. час седзячы або прабыць дзе-н. (дзе можна сядзець).
П. у гасцях да поўначы.
2. што. Працерці або праціснуць доўгім сядзеннем (разм.).
П. штаны. П. крэсла.
|| незак. прасе́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прасе́джванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прасе́дзець, ‑седжу, ‑седзіш, ‑садзіць і прасядзе́ць, ‑сяджу, ‑сядзіш, ‑сядзіць; зак.
1. Правесці які‑н. час седзячы. Алесь і заснуў за гаворкаю з маці, а тая праседзела да самага відна, не спускаючы вачэй з сына. Броўка. Хлопец паслухмяна адышоўся ўбок і праседзеў з паўгадзіны на адкосе. Чорны. Так і праседзеў галодны чалавек на лаўцы, пакуль сям’я абедала. Чыгрынаў. Надзя амаль усю, ноч моўчкі прасядзела на саломе, прыхінуўшыся да сцяны. М. Ткачоў. // Правесці нейкі час, седзячы за якой‑н. работай, займаючыся чым‑н. Над той кніжкай Барашкін праседзеў да глыбокай ночы. Савіцкі. [Хвядос:] — А як жа! І дзед і бацька мой на рацэ праседзелі. А я ў гэту вайну ўвесь партызанскі атрад рыбай карміў. Парахневіч. Зубок прасядзела да позняга вечара і дапамагла Вераб’ёвай напісаць вялікі, з цікавымі фактамі артыкул. Кавалёў. // Прабыць дзе‑н., які‑н. час, адбываючы пакаранне. Другіх караюць, але не больш, як на той тэрмін, што абвінавачаныя праседзелі да суда. Машара. Косцю нехта гаварыў, што Бубновіч пры панскай Польшчы праседзела некалькі год у турме за падпольную работу. Карпюк. Паўлоўскі прасядзеў пад арыштам да глыбокай зімы. Чорны.
2. Разм. Правучыцца ў школе або іншай навучальнай установе больш устаноўленага тэрміну, застаючыся на другі год. У шостым класе Валя прасядзела два гады. Васілевіч.
3. Разм. Працерці ці праціснуць працяглым сядзеннем. Праседзець штаны. Праседзець канапу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да праседзець, прасядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассе́дзецца, -се́джуся, -се́дзішся, -се́дзіцца і рассядзе́цца, -сяджу́ся, -сядзі́шся, -сядзі́цца; -сядзі́мся, -седзіце́ся, -сядзя́цца; зак. (разм.).
Прасядзець доўгі час дзе-н.
|| незак. рассе́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прасе́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праседзець, прасядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недасядзе́ць
‘не прасядзець неабходны час (недасядзець у турме)’
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
недасяджу́ |
недасядзі́м |
| 2-я ас. |
недасядзі́ш |
недаседзіце́ |
| 3-я ас. |
недасядзі́ць |
недасядзя́ць |
| Прошлы час |
| м. |
недасядзе́ў |
недасядзе́лі |
| ж. |
недасядзе́ла |
| н. |
недасядзе́ла |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
недасядзе́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)