прастрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Страляючы, прабіць наскрозь.

П. руку.

|| незак. прастрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прастрэ́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прастрэ́ліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прастрэ́лю прастрэ́лім
2-я ас. прастрэ́ліш прастрэ́ліце
3-я ас. прастрэ́ліць прастрэ́ляць
Прошлы час
м. прастрэ́ліў прастрэ́лілі
ж. прастрэ́ліла
н. прастрэ́ліла
Загадны лад
2-я ас. прастрэ́ль прастрэ́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час прастрэ́ліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прастрэ́ліць сов. прострели́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прастрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Страляючы, прабіць наскрозь. — Другому [дыверсанту] пагранічнік прастрэліў руку, каб выбіць зброю, бо ён забіў бы Моначы. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрастрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прастрэліць што-н. у многіх месцах, прастрэліць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прастрэліць што‑н. у многіх месцах, прастрэліць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прострели́ть сов. прастрэ́ліць, мног. папрастрэ́льваць; см. простре́ливать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прастрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. прастрэліць.

2. што. Мець магчымасць абстрэльваць які-н. участак поўнасцю, на ўсёй прасторы яго.

П. пазіцыі праціўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прастрэ́ліна ’незабудаванае месца на вуліцы’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да прастрэ́ліць ’прабіць, прадзіравіць’ < страляць, страла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прастрэ́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прастрэліць.

2. у знач. прым. Паранены куляй навылёт. Глуха ные прастрэленая рука. Навуменка. Вайна прыйшла ў нашу хату ў выглядзе аброслага, худога чырвонаармейца з прастрэленымі грудзямі. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)