пра́сніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пра́сніца пра́сніцы
Р. пра́сніцы пра́сніц
Д. пра́сніцы пра́сніцам
В. пра́сніцу пра́сніцы
Т. пра́сніцай
пра́сніцаю
пра́сніцамі
М. пра́сніцы пра́сніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́ўна, ‑ы, ж.

1. Валасяное покрыва авечак.

2. Састрыжанае такое покрыва як матэрыял для вырабу сукна, валёнак і інш. Часаць воўну. □ На лаве стаяць тры прасніцы. Дзве з кудзеляю, а адна з воўнаю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кудзе́ля, ‑і, ж.

Валакно лёну, канапель, апрацаванае для прыгатавання пражы. Прасці кудзелю. □ На лаве стаяць тры прасніцы. Дзве з кудзеляю, адна з воўнаю. Чорны. // Ачоскі лёну, пянькі. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стайно́ ‘аснова калаўрота, куды ўстаўляецца кола’ (пух., Сл. ПЗБ), ‘дэталь у прасніцы, да якой прывязваецца кудзеля’ (Касп.; талач., Шатал.), ‘сядзенне ў прасніцы’ (рагач., Сл. ПЗБ), ‘падстаўка, якой карыстаюцца пры трапанні льну’ (рас., Шатал.; лудз., Сл. ПЗБ), сто́йна ‘дошка з адтулінай, куды ўстаўляецца грэбень пры прадзенні’ (Кос.). Да стаяць (гл.) з суф. ‑н(о).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слі́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

Змочваць слінай. Увесь час, пакуль яны былі ў хаце, Люда — сарамлівы, чорнавалосы падлетак у лапціках — цікавала на Толю з-за прасніцы і вельмі старанна слініла .. кудзелю, і вельмі старанна выводзіла доўгую нітку. Брыль. Клопікаў усё слініў і слініў агрызачак алоўка, старанна запаўняючы чыстыя старонкі сваёй кніжкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Се́дзілка, се́дзелка, се́дзялка ‘сядзенне ў прасніцы’ (паст., віл., Сл. ПЗБ), ‘стойка для дзяцей’ (круп., Сл. ПЗБ), ‘сядзенне ў прыстасаванні для пад’ёму бортніка’ (рагач., Сл. ПЗБ), седа́лка ‘крэсла для малога дзіцяці’ (ТС), се́дзелко ‘услончык, месца для сядзення’ (ТС), се́дзела, се́дзелка ‘частка прасніцы, на якой сядзяць’ (віл., Шатал.). Славен. sedélo, балг. седело. Прасл. *sědědlo, паводле Варбат (Морфон., 213), дэрыват ад прасл. *sěděti ‘сядзець’. Лаўчутэ (Балтизмы, 131) адносіць слова да балтызмаў, параўн. лат. sêdela ‘крэсла, сядзенне’, дыял. sêdelis ‘сядзенне ў ільномялцы’, што не мае падстаў; хутчэй, запазычанне з беларускай мовы, параўн. макед. седил ‘верхняя частка сядла’, седало ‘сядзенне’, балг. седа́лка ‘тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падако́нне, ‑я, н.

1. Тое, што і падвоканне. Трэба сход склікаць. Устае Аўдоля з прасніцы або з-за красён, кажушок на плечы, палку ў рукі і пайшла па падаконню. Крапіва.

2. Частка сцяны пад акном са знадворнага боку дома. — Міналі дні — .. мы з мамаю на агародзе высеклі капусту, заклалі кастрыцаю падаконне. Адамчык.

3. Тое, што і падаконнік. З двара на падаконне ўзляцеў верабей з саломінай у дзюбе. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́парсак ’кароткая вяровачка-прывязка ў баране з каблуком’ (Мядзв.). Відаць, да поўраз. паўроза ’матуз, шнур’ (гл.), першапачаткова *по‑паўрозак, вытворнае ад *verzti, гл. мяркуемае *po‑ро©югіькь аналагічнае па утварэнню *motovorzbk ’матузоў, параўн. гродз. матарзак ’абрывак вяроўкі’ (Цых.), рус. мотороска ’шнур, якім прывязвалі кудзелю да прасніцы’ (адносна апошняга гл. Калашнікоў. Этим. иссл., 7, 89–90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́тась, по́тэсь, потюсь, поцюсь ’прасніца’, ’дэталь у прасніцы, да якой прывязваецца кудзеля’ (Клім., Тарн., Чач., Сл. Брэс.; пін., Шатал.; ТС; слонім., Сцяшк. Сл.), пптюс ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), поцесь (Нас.), поцясь ’тс’ (лях., баран., Сл. ПЗБ; віц., Нар. словатв.), укр. потесь ’грэбень у калаўроце’, потюс ’кудзеля’, рус. наўг. потесь ’вясло’. Паводле ЕСУМ (4, 541), запазычана з польск. расіся ’прасніца’, што ўзыходзіць да *połesb, вытворнага ад * і esat і (гл. цясаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

руча́йка, ‑і, ДМ ‑айцы; Р мн. ‑аек; ж.

1. Верацяно з наматанымі на яго ніткамі. Маці ўздыхнула, наматала на ручайку апошнюю нітку і ўстала з-за прасніцы. Пестрак. Белы, з серабрыстым адлівам кужаль пад яе рукамі ўмомант наматваўся ніткай на ручайку. Паўлаў.

2. Абл. Жменя лёну (валакна). За паклонамі б’юць церніцы паклон, За ручайкаю ручайку — грызуць лён, А з-пад церніцаў кастрыца — быццам снег. Крапіва. Яе русыя валасы, заплеценыя ў слабую касу, адразу кідаліся ў вочы: былі, як ачэсаная ручайка льну. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)