праслы́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праслыву́ праслывё́м
2-я ас. праслыве́ш праслывяце́
3-я ас. праслыве́ праслыву́ць
Прошлы час
м. праслы́ў праслылі́
ж. праслыла́
н. праслыло́
Дзеепрыслоўе
прош. час праслы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праслы́ць, ‑слыву, ‑слывеш, ‑слыве; ‑слывём, ‑слывяце; пр. праслыў, ‑слыла, ‑слыло; зак.

Разм. Заслужыць якую‑н. рэпутацыю, стаць вядомым у якасці каго‑, чаго‑н. Вось чаму і не хацеў верабей уступаць цяпер ластаўцы гнязда. Уступіць — азначала б паказаць не толькі сваю слабасць, але і праслыць на ўвесь вераб’іны род баязліўцам і хвальком. Пальчэўскі. Бляхару чамусьці вельмі хацелася праслыць рэвалюцыянерам, і ён нават дробязныя свае дзеянні заўсёды выстаўляў напаказ. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)