праславу́ты, -ая, -ае (іран.).

Шырока вядомы, які нашумеў.

Праславутыя лятаючыя талеркі.

|| наз. праславу́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праславу́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. праславу́ты праславу́тая праславу́тае праславу́тыя
Р. праславу́тага праславу́тай
праславу́тае
праславу́тага праславу́тых
Д. праславу́таму праславу́тай праславу́таму праславу́тым
В. праславу́ты (неадуш.)
праславу́тага (адуш.)
праславу́тую праславу́тае праславу́тыя (неадуш.)
праславу́тых (адуш.)
Т. праславу́тым праславу́тай
праславу́таю
праславу́тым праславу́тымі
М. праславу́тым праславу́тай праславу́тым праславу́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праславу́ты ирон. преслову́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праславу́ты, ‑ая, ‑ае.

Іран. Які выклікаў многа размоў, нашумеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

преслову́тый уст., ирон. праславу́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра..., прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

1) дзеяння, накіраванага праз што-н., напр.: прабіць, прагрызці, працячы;

2) дзеяння, якое распаўсюджваецца з усёй паўнатой на ўвесь прадмет, напр.: праварыць, прагрэць, прасаліць;

3) руху ў прасторы міма чаго-н., напр.: прабегчы, праехаць;

4) поўнай закончанасці, вычарпанасці дзеяння, напр.: праспяваць, пранумараваць, прайсціся;

5) дзеяння, якое ажыццяўляецца ў адзін прыём (пераважна пра гучанне), напр.: прапішчаць, прамяўкаць, прабарабаніць;

6) дзеяння, якое развіваецца ва ўсім аб’ёме на працягу якога-н. прамежку часу, напр.: праседзець (увесь дзень), прахварэць, прамучыцца (які-н. час), праблукаць;

7) дзеяння, у выніку якога нанесена шкода, страта, напр.: празяваць, прагуляць, прагандлявацца.

II. Утварае:

1) назоўнікі і прыметнікі са знач. першапачатковы, найбольш старажытны, напр.: прарадзіма, праславянскі;

2) прыметнікі, якія абазначаюць высокую, найвышэйшую ступень якасці, напр.: прамудры, праславуты.

III. Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. прыхільнік каго-, чаго-н., які дзейнічае ў чыіх-н. інтарэсах, напр.: праімперыялістычны, прафашыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра... 1, прыстаўка.

1. Ужываецца для ўтварэння дзеясловаў і абазначае: а) пранікненне праз прадмет, прабіванне яго, утварэнне адтуліны і пад., напрыклад: прагрызці, праламаць, пранізаць, прапаліць, прапхнуць, прарэзаць, прастрэліць, прасунуць, праціснуць, прадзіравіць, праглянуць, працячы, прамесці, прастрыгчы; б) рух у прасторы міма прадмета, напрыклад: прабегчы, правалачы, правесці, праляцець, праскочыць; в) паўнату дзеяння, пашырэнне дзеяння на ўвесь прадмет, напрыклад: праварыць, прагрэць, пракіпець, прасеяць, прагоркнуць, прахарчаваць; г) закончанасць дзеяння, якое працягвалася некаторы час, запаўненне дзеяннем пэўнага прамежку часу, напрыклад: прабегаць, праараць, праспаць; д) дзеянне, у выніку якога нанесена шкода, страта, напрыклад: празяваць, прайграць, прагандлявацца; е) (з часціцай ‑ся/‑ца і без яе) выяўленне чаго‑н., напрыклад: прагаварыцца, прабалбатаць.

2. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць: а) асоб паводле ўзыходнай (або сыходнай) лініі прамых ступеней сваяцтва, напрыклад: прадзед, прабабка, праўнук, праўнучка; б) першапачатковасць, найбольшую старажытнасць, напрыклад: прарадзіма, прамова (лінгв.), праславянскі; в) самую высокую ступень якасці, напрыклад: прамудры, праславуты.

пра... 2, прыстаўка (гістарычна ўзыходзіць да прэфікса про).

Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў і ўказвае на блізкасць да таго або на агульнасць з тым, што абазначана ўтваральнай асновай ці на ніжэйшую, больш раннюю, папярэднюю ступень таго, аб чым сказана ва ўтваральнай аснове, напрыклад: прафашыст, праконсул, правобраз, праамерыканскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)