праскланя́ць гл. скланяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праскланя́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праскланя́ю праскланя́ем
2-я ас. праскланя́еш праскланя́еце
3-я ас. праскланя́е праскланя́юць
Прошлы час
м. праскланя́ў праскланя́лі
ж. праскланя́ла
н. праскланя́ла
Загадны лад
2-я ас. праскланя́й праскланя́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час праскланя́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праскланя́ць сов., грам. просклоня́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праскланя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. што. Змяніць (слова) па склонах.

2. перан.; каго. Разм. Пакрытыкаваць. Усіх .. [Віцевых] сяброў пахвалілі, выдатнікам паднеслі самыя лепшыя навагоднія падарункі, а Віцю наадварот: нават «праскланялі» ў ліку адстаючых... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. што. Змяняць іменныя часціны мовы па іх граматычных формах.

С. назоўнікі.

2. перан., каго-што. Часта ўпамінаць, многа гаварыць пра каго-, што-н. (звычайна непрыхільна; разм.).

|| зак. праскланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.).

|| наз. склане́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

просклоня́ть сов., грам. праскланя́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)