прасвідрава́ць гл. свідраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасвідрава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прасвідру́ю прасвідру́ем
2-я ас. прасвідру́еш прасвідру́еце
3-я ас. прасвідру́е прасвідру́юць
Прошлы час
м. прасвідрава́ў прасвідрава́лі
ж. прасвідрава́ла
н. прасвідрава́ла
Загадны лад
2-я ас. прасвідру́й прасвідру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прасвідрава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прасвідрава́ць сов.

1. просверли́ть; (буравом — ещё) пробура́вить;

2. геол. пробури́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Зрабіць у чым‑н. адтуліну пры дапамозе свідравальнай прылады. Без асаблівага намагання, пакуль ісці на вячэрнія заняткі, я за тры дні навылёт прасвідраваў у камені дзірку для чаранка сякеры. Карпюк. Ва ўрочышчы Плаўе пабудавалі два добрыя дамы для пастухоў і даярак, выгарадзілі жэрдкамі кашары, прасвідравалі артэзіянскую студню, парабілі карыты, паставілі кармакухню. Сабаленка.

2. і без дап. Свідраваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свідрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.

1. што. Рабіць свердлам адтуліны ў чым-н.

2. што. Прабіваць, праточваць адтуліны, ход у чым-н. (пра расліны, жывёл і пад.).

Дзяцел свідруе дрэва.

Карэнне свідруе асфальт.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго-што. Мучыць, хваляваць, прыносіць боль (пра думкі, пачуцці).

Непакой за сына свідруе душу і сэрца.

4. перан. Пільна ўглядацца.

С. вачамі, позіркам каго-н.

|| зак. прасвідрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 і 2 знач.).

|| наз. свідрава́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. свідрава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

С. станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрасвідро́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прасвідраваць усё, многае.

П. дзіркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасвідро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прасвідраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасвідрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прасвідраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забури́тьI сов., техн. (пробурить) прабуры́ць, прасвідрава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папрасвідро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прасвідраваць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)