прасачы́ць, -ачу́, -о́чыш, -о́чыць; -о́чаны; зак.

1. каго (што). Наглядаючы, сочачы, выявіць, высветліць.

П. за парушальнікам граніцы.

2. што. Вывучыць ва ўсёй паслядоўнасці (кніжн.).

П. развіццё якой-н. з’явы.

3. за чым. Праверыць, сочачы за ходам справы (разм.).

П. за выкананнем задання.

|| незак. прасо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прасо́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасачы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прасачу́ прасо́чым
2-я ас. прасо́чыш прасо́чыце
3-я ас. прасо́чыць прасо́чаць
Прошлы час
м. прасачы́ў прасачы́лі
ж. прасачы́ла
н. прасачы́ла
Загадны лад
2-я ас. прасачы́ прасачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прасачы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прасачы́ць сов., в разн. знач. проследи́ть;

п. за паруша́льнікам грані́цы — проследи́ть за наруши́телем грани́цы;

п. эксперыме́нт да канца́ — проследи́ть экспериме́нт до конца́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасачы́ць, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак., каго-што.

1. Наглядаючы, сочачы, выявіць, высветліць. Войту трэба прасачыць і выведаць, куды прапаў дзед Талаш і што ў яго на думках. Колас. Дзяўчынка паспрабавала прасачыць вачыма, у які бок часцей лятаюць пчолы. Кулакоўскі.

2. Даследаваць, паслядоўна вывучыць працэс развіцця чаго‑н. Важна паказаць у слоўніку не толькі свае ўласныя словы, але і запазычанні, бо, вывучаючы слоўнікавае багацце мовы, можна прасачыць увесь шлях гістарычнага і культурнага развіцця народа, а таксама яго ўзаемаадносіны з іншымі народамі. Гіст. бел. літ. мовы. У апавяданні «Песня» мы прасачылі разам з аўтарам, як чалавек пачынае разумець роднае слова і родную песню. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасо́чваць гл. прасачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проследи́ть сов.

1. (выследить) вы́сачыць, прасачы́ць;

2. (исследовать, понаблюдать) прасачы́ць, паназіра́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прасачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасо́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прасачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасо́чаны в разн. знач. просле́женный; см. прасачы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасо́чваць несов., в разн. знач. просле́живать; см. прасачы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)