прарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -віся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разарвацца, утварыўшы дзірку.
Мяшок прарваўся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зламацца пад напорам чаго-н.
Плаціна прарвалася.
Прарвалася яе крыўда (перан.).
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Лопнуць, даўшы выхад адкуль-н. чаму-н.
Нарыў прарваўся.
4. Сілай пракласці сабе шлях адкуль-н.
П. з акружэння.
|| незак. прарыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. прары́ў, -ы́ву (да 2 і 4 знач.).
|| прым. прарыўны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прарва́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прарву́ся |
прарвё́мся |
| 2-я ас. |
прарве́шся |
прарвяце́ся |
| 3-я ас. |
прарве́цца |
прарву́цца |
| Прошлы час |
| м. |
прарва́ўся |
прарва́ліся |
| ж. |
прарва́лася |
| н. |
прарва́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прарві́ся |
прарві́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прарва́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прарва́цца сов., в разн. знач. прорва́ться;
мяшо́к ~ва́ўся — мешо́к прорва́лся;
нары́ў ~ва́ўся — нары́в прорва́лся;
п. з варо́жага акружэ́ння — прорва́ться из вра́жеского окруже́ния;
го́лас яго́ ~ва́ўся праз шум ве́тру — го́лос его́ прорва́лся сквозь шум ве́тра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разадрацца, утварыўшы дзірку. Рукавы на локцях прарваліся.
2. Сілай, напорам, пераадолеўшы перашкоды, прайсці, уварвацца. У зямлянку з дзвярэй прарвалася вада, яна залівала гліняную падлогу. Гурскі. // Пераадолеўшы супраціўленне, прайсці, прабіцца. — Недзе, кажуць, цэлая наша армія прарвалася з гарматамі, з танкамі. Навуменка. [Камісар:] — Сёння ўначы мы паспрабуем прарвацца па балоце. Нам памогуць. Чыгрынаў. // Пранікнуць, прайсці праз якую‑н. перашкоду (аб праменях святла, сонца і інш.). Праз хмары гатова было вось-вось прарвацца сонца. Мележ.
3. перан. Нечакана і буйна выявіцца, праявіцца (пра якое‑н. стрыманае пачуццё, стан). Хваравітая раздражненасць, якая не раз ужо спрабавала прарвацца, раптам хлынула ў Даміры цераз край. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарыва́цца¹ гл. прарвацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прарыўны́ гл. прарвацца, прарваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прорва́ться
1. прарва́цца, мног. папрарыва́цца, прадра́цца, прадзе́рціся, мног. папрадзіра́цца;
руба́шка прорвала́сь кашу́ля прадра́лася (прадзе́рлася);
2. в др. знач. прарва́цца;
нары́в прорва́лся нары́ў прарва́ўся;
прорва́ться из вра́жеского окруже́ния воен. прарва́цца з варо́жага акружэ́ння;
го́лос его́ прорва́лся сквозь шум ве́тра го́лас яго́ прарва́ўся праз шум ве́тру.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стары́к, ‑а, м.
Абл. Старыца. [Маёр:] — А тое, капітан, што гэты старык — рукаў вялікай ракі, мабыць, нават той самай ракі, да якой вы і хочаце прарвацца. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарыва́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прарвацца.
2. Зал. да прарываць 1.
прарыва́цца 2, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прарыцца.
2. Зал. да прарываць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прары́ў, -ы́ву, мн. -ы́вы, -ы́ваў, м.
1. гл. прарвацца, прарваць.
2. Месца, дзе прарвана (у 2 і 3 знач.) або дзе прарвалася, прарваліся (у 2 і 4 знач.).
П. у плаціне. П. у лініі абароны праціўніка.
3. перан. Парушэнне ходу работы, якое вядзе да зрыву выканання заданння, плана.
П. у рабоце.
Выйсці з прарыву.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)