прапла́каць, -ла́чу, -ла́чаш, -ла́ча; -ла́ч; зак.

Правесці які-н. час плачучы.

Цэлы дзень праплакала.

Праплакаць вочы (разм.) — доўгі час аплакваючы каго-, што-н., бядуючы, упасці ў глыбокі смутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапла́каць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прапла́чу прапла́чам
2-я ас. прапла́чаш прапла́чаце
3-я ас. прапла́ча прапла́чуць
Прошлы час
м. прапла́каў прапла́калі
ж. прапла́кала
н. прапла́кала
Дзеепрыслоўе
прош. час прапла́каўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прапла́каць сов. пропла́кать;

п. усю́ ноч — пропла́кать всю ночь;

п. (усе́) во́чы — пропла́кать (вы́плакать) (все) глаза́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапла́каць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; зак.

Плакаць некаторы час.

•••

Праплакаць вочы — вельмі многа, доўга плакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пропла́кать сов. прапла́каць;

пропла́кать (все) глаза́ вы́плакаць (усе́) во́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгаласі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; зак.

Праплакаць, галосячы, пэўны час. [Параска] ужо слаба помніць, як забіралі ў [панскі] двор Язэпку, затое па Васільку адгаласіла разам з маткаю. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́плач ’з плачам, са слязьмі’ (Янк. 1; калінк., З нар. сл.). Слова ўтворана ад праплакаць з суф. ‑j‑; параўн. сустрэч < сустракаць; гл. аб гэтым тыпе прыслоўяў Карскі 2–3, 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпла́каць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; зак.

1. Скончыць, перастаць плакаць.

2. Праплакаць пэўны час.

3. што. Выказаць, плачучы, свой душэўны боль. Язэпка ўжо адплакаў, колькі мог, сваю разлуку з домам. Якімовіч. Адплачце, гусі, Сум над балатамі. Кляшторны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́плакать сов., в разн. знач. вы́плакаць, мног., разг. павыпла́кваць;

вы́плакать глаза́ прапла́каць во́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изойти́ сов. изойти́ кро́вью сысці́ (сплыць) крывёй;

изойти́ слеза́ми прапла́каць во́чы, знемагчы́ся ад слёз.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)