прапано́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прапано́ва прапано́вы
Р. прапано́вы прапано́ў
Д. прапано́ве прапано́вам
В. прапано́ву прапано́вы
Т. прапано́вай
прапано́ваю
прапано́вамі
М. прапано́ве прапано́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прапано́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

1. гл. прапанаваць.

2. Тое, што прапанавана, прапануецца.

Унесці прапанову.

Рацыяналізатарская п.

3. Просьба стаць жонкай.

Зрабіць прапанову.

Прыняць чыю-н. прапанову.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапано́ва ж., в разн. знач. предложе́ние ср.;

рацыяналіза́тарская п. — рационализа́торское предложе́ние;

уне́сці ~ву — внести́ предложе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапано́ва, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прапанаваць.

2. Тое, што прапанавана, прапаноўваецца. Рацыяналізатарская прапанова. □ Прапанова сустрэць Новы год разам — спадабалася. Шахавец. Як гэта часта бывае, адна добрая прапанова цягнула за сабой новыя. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапанова, думка, меркаванне, ідэя; прапазіцыя (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прапанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каму.

1. каго-што або з інф. Падаць (падаваць) на абмеркаванне як пэўную магчымасць.

П. новы праект. П. пабудаваць мост.

П. чыю-н. кандыдатуру для абмеркавання.

2. што. Запытаць (пытаць), задаць (задаваць).

П. пытанне. П. задачу.

3. каго-што. Даць (даваць) у чыё-н. распараджэнне.

П. свае паслугі.

4. з інф. Патрабаваць, загадаць (загадваць) што-н. зрабіць (рабіць).

П. закончыць пабудову ў тыднёвы тэрмін.

|| незак. яшчэ прапано́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прапано́ва, -ы, ж. і прапанава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рацпрапано́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

Скарачэнне: рацыяналізатарская прапанова.

Ганарар за рацпрапанову.

Укараніць рацпрапанову.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыма́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Такі, які можна прыняць, які не выклікае пярэчанняў.

Прымальная прапанова.

|| наз. прыма́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Тое, што і садзіцца.

2. сяда́й(це). Ужыв. як прапанова, запрашэнне сесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предложе́ние​I ср.

1. (действие) прапано́ва, -вы ж., прапанава́нне, -ння ср.;

предложе́ние по́мощи прапанава́нне дапамо́гі;

2. (то, что предлагается) прапано́ва, -вы ж.;

де́льное предложе́ние слу́шная прапано́ва;

3. эк. прапано́ва, -вы ж., прапанава́нне, -ння ср.;

спро́с и предложе́ние по́пыт і прапано́ва (прапанава́нне);

4. (на вступление в брак) прапано́ва, -вы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)