прапа́ліна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прапа́ліна прапа́ліны
Р. прапа́ліны прапа́лін
Д. прапа́ліне прапа́лінам
В. прапа́ліну прапа́ліны
Т. прапа́лінай
прапа́лінаю
прапа́лінамі
М. прапа́ліне прапа́лінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прапа́ліна ж. (прожжённое место) прога́р м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапа́ліна, ‑ы, ж.

Разм. Прапаленае, выгаралае месца на чым‑н. Гімнасцёрка была зусім новая, аднак на правым рукаве мелася даволі ладная прапаліна: адразу відаць, што склад бамбілі і адзенне гарэла. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзірка, дзюрка, адтуліна, пройма, прахон, жарало, люк / прадаўгаватая: шчыліна / праз якую праходзіць святло: прасвет / праз якую праходзіць паветра: прадуха, прадушына, аддушына / праз якую цячэ: цеч / у вулеі для пчол: ляток / выкапаная над чым-небудзь: падкоп / у тканіне: прарэха / у плаціне: праран / праз якую можна пралезці: пралаз / праламаная: пралом, праломіна, вылам / прабітая: прабоіна / прапаленая: прапаліна / прарэзаная: проразь; атвор, зяўра (абл.); прорва (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)