праня́цца, прайму́ся, про́ймешся, про́ймецца; праня́ўся, -няла́ся, -ло́ся; прайміся; зак.

1. (1 і² ас. не ўжыв.). Стаць насычаным чым-н.

Сцены праняліся вільгаццю.

2. Глыбока пранікнуцца якім-н. пачуццём.

П. павагай да старэйшых.

|| незак. прайма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праня́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прайму́ся про́ймемся
2-я ас. про́ймешся про́ймецеся
3-я ас. про́ймецца про́ймуцца
Прошлы час
м. праня́ўся пранялі́ся
ж. праняла́ся
н. праняло́ся
Загадны лад
2-я ас. праймі́ся праймі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час праня́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праня́цца сов.

1. пропита́ться;

сце́ны ~нялі́ся ві́льгаццю — сте́ны пропита́лись сы́ростью;

2. преиспо́лниться;

п. пава́гай да каго́е́будзь — преиспо́лниться уваже́нием к кому́-л.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праня́цца, праймуся, проймешся, проймецца; пр. праняўся, ‑нялася, ‑лося; заг. прайміся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць насычаным чым‑н. А макаў сок такі салодкі! Ламанцы ў ім, ну як калодкі — Так добра макам праняліся. Колас.

2. Глыбока пранікнуцца якім‑н. пачуццём. Праняцца павагай да старэйшых. □ А Месяц як зірнуў на зоркі, увесь праняўся жалем горкім. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прайма́цца гл. праняцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмакрэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак. (разм.).

Праняцца вільгаццю, зрабіцца мокрым.

Адмакрэлі запалкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапе́рчыцца, ‑чыцца; зак.

Праняцца перцам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспіртава́цца, ‑туецца; зак.

Праняцца, насыціцца спіртам. Прэпарат добра заспіртаваўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прайма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да праняцца.

2. Зал. да праймаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працвісці́ 1, ‑цвіце; зак.

Цвісці некаторы час. Яблыня працвіла дзесяць дзён.

працвісці́ 2, ‑цвіце; зак.

З усіх бакоў, наскрозь, навылёт праняцца цвіллю, праплеснець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)