◎ *Прану́за, прону́за праныра’ (ТС). Да пранозаваты, праноза (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жак, ‑а, м.
Рыбалоўная прылада: нерат з двума крыламі. Падняў кулёк. Як меддзю, карасямі Набіт да крылля рэдкавокі жак. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нудлі́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць нудлівага.
2. Тое, што і нуда (у 1 знач.). Жыццё насміхаецца з кволых, Не любіць нудлівасці, слёз. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумо́тна,
1. Прысл. да сумотны.
2. безас. у знач. вык. Тое, што і сумна (у 2 знач.). Бязлюдна, сумотна, як вымерла вёска. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ікла́ты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і ікласты. Без тапароў, без піл іклатых — Навошта дошкі і цвікі! — Надзейны дом сабе лапатай Майструем мы, франтавікі. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скалала́з, ‑а, м.
Спартсмен, майстар на скалалажанню. Прайсці не можа без здзіўлення Ні экскурсант, ні скалалаз: — Сасонка ўпартасць і цярпенне Пераняла, відаць, у нас. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.
Разм. Скончыць ваяваць; прабыць на вайне да канца. Ты мяне аб адным прасіў: — Застанешся, таварыш жывы, За мяне даваюй, дажыві. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экскурса́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Удзельнік экскурсіі (у 1 знач.). Не экскурсантам, а салдатам, Абпаленым агнём баёў, З гранатамі ды аўтаматам На дах рэйхстага я ўзышоў. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пытлёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пытляваць.
2. Разм. Тое, што і пытляванка. [Мельнік] Дыміць самакруткай, З дзядзькамі гамоніць, Пытлёўкі бялюткай Зачэрпне далонню... Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расста́йны, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Які мае адносіны да расстання; звязаны з расставаннем. Клічуць мяне ля расстайных дарог Сосны, якіх я ад куль не збярог. Танк. Журавы на поўдзень адлятаюць Воблакам расстайнае журбы. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)