прамяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

1. Тое, што і абмяняць.

П. быка на індыка (прымаўка пра абмен дрэннага на яшчэ горшае).

2. Аддаць перавагу каму-, чаму-н.

Не прамяняю самасад ні на якія цыгарэты.

|| незак. праме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамяня́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прамяня́ю прамяня́ем
2-я ас. прамяня́еш прамяня́еце
3-я ас. прамяня́е прамяня́юць
Прошлы час
м. прамяня́ў прамяня́лі
ж. прамяня́ла
н. прамяня́ла
Загадны лад
2-я ас. прамяня́й прамяня́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прамяня́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прамяня́ць сов., в разн. знач. променя́ть;

п. бы́ка на інды́капогов. променя́ть куку́шку на я́стреба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Зрабіць абмен, абмяняць. — І яшчэ адно, Андрэй Ігнатавіч, — шэптам загаварыў барадач, — трэба збыць тавар, прамяняць на чырвонцы, з імі спакайней... Якімовіч. // на каго-што. Адмовіўшыся ад каго‑, чаго‑н., аддаць перавагу другому. Ну і кожны з хлопцаў бадай што роднага бацьку прамяняў бы на .. [Піліпа]. Кулакоўскі. — Самасад ні на якія папяросы не прамяняю, — заявіў .. [Васіль], згортваючы цыгарку. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праме́ньваць гл. прамяняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

променя́ть сов. прамяня́ць;

променя́ть куку́шку на я́стреба прамяня́ць бы́ка на інды́ка; прамяня́ць галу́бку на саву́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамяняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамяня́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прамяняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)