прамча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; зак.

1. Праехаць (у 1 знач.) вельмі хутка.

Прамчалася машына.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Хутка мінуць, прайсці (разм.).

Прамчаліся летнія месяцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамча́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прамчу́ся прамчы́мся
2-я ас. прамчы́шся прамчыце́ся
3-я ас. прамчы́цца прамча́цца
Прошлы час
м. прамча́ўся прамча́ліся
ж. прамча́лася
н. прамча́лася
Загадны лад
2-я ас. прамчы́ся прамчы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прамча́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прамча́цца сов., в разн. знач. промча́ться; пронести́сь;

п. страло́й — промча́ться стрело́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамча́цца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.

1. Вельмі хутка прабегчы, праехаць; пранесціся. Цяжка тупаючы ботамі, паўз нас прамчаліся паліцэйскія... Хомчанка. Аўтамашына прамчалася гэтак жа хутка, як і паказалася. Кавалёў. // перан. Пранесціся, уявіцца. Гэтыя думкі маланкай прамчаліся ў .. [Маркавай] галаве. Васілеўская.

2. перан. Хутка, непрыкметна прайсці, мінуць (пра час). Хто можа не паверыць, што ў гарачай працы непрыкметна, без аглядкі прамчаліся гэтыя месяцы?! Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

Тое, што і прамчацца (у 1 знач.).

Прамчаў матацыкліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праджга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Хутка прайсці; прамчацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проскака́ть сов.

1. праскака́ць;

2. (быстро проехать) прамча́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Тое, што і прамчацца (у 1 знач.). Праедзе грузавік, даверху нагружаны бульбай, прамчыць матацыкл. І наступае цішыня... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

промча́ться прамча́цца;

по́езд промча́лся не остана́вливаясь цягні́к прамча́ўся не спыня́ючыся;

ле́то промча́лось незаме́тно ле́та прамча́лася непрыкме́тна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што.

Пакрыць, насыціць смалой. Прасмаліць канат. Прасмаліць лодку.

прасмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.

Разм.

1. што. Прапаліць чым‑н. наскрозь. Прасмаліць папяросай кашулю.

2. што. Ачысціць агнём. Прасмаліць комін.

3. што і без дап. Смаліць некаторы час.

4. Разм. Хутка прайсці, праехаць, прамчацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)