пралётка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -так, ж.

Лёгкі чатырохколавы экіпаж.

Рамізніцкая п.

|| прым. пралётачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пралё́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пралё́тка пралё́ткі
Р. пралё́ткі пралё́так
Д. пралё́тцы пралё́ткам
В. пралё́тку пралё́ткі
Т. пралё́ткай
пралё́ткаю
пралё́ткамі
М. пралё́тцы пралё́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пралётка ж. пролётка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пралётка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Лёгкі адкрыты двухмесны экіпаж. На лёгкай пралётцы аканом ціхенька правёз пана графа па лясных дарогах. Лобан. Хуткай рыссю насустрач хлопцам кацілася пралётка. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пралётка ’лёгкі адкрыты двухмесны экіпаж’ (ТСБМ). З рус. пралётка ’тс’, якое, паводле Даля (3, 493), ад пролетать ’хутка працякаць, прабягаць пэўную адлегласць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пролётка бры́чка, -кі ж., пралётка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павозка, воз, падвода, фурманка, калёсы, драбіны, параконка; дрында, калымага (разм.); калясніца (уст.) / для перавозкі людзей: каляска, пралётка, брычка, каламажка, двуколка, карэта, экіпаж, дыліжанс, кабрыялет, фаэтон, ландо, шарабан, рыдван, дрожкі; таратайка (разм.); лінейка (уст.) / для перавозкі грузаў: фургон, арба, мажара, кары, мары; фура (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)