пралама́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́міцца; зак.

1. Ламаючыся, утварыць у сабе адтуліну, дзірку.

Лёд быў тонкі і праламаўся.

2. Змяніць свой напрамак пры пераходзе з аднаго фізічнага асяроддзя ў другое (спец.).

Сонечны прамень праламаўся ў прызме.

|| незак. прало́млівацца, -аецца (да 1 знач.), прало́мвацца, -аецца (да 1 знач.) і праламля́цца, -я́ецца (да 2 знач.).

|| наз. праламле́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пралама́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пралама́юся пралама́емся
2-я ас. пралама́ешся пралама́ецеся
3-я ас. пралама́ецца пралама́юцца
Прошлы час
м. пралама́ўся пралама́ліся
ж. пралама́лася
н. пралама́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час пралама́ўшыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пралама́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. прало́міцца прало́мяцца
Прошлы час
м. пралама́ўся пралама́ліся
ж. пралама́лася
н. пралама́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час пралама́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пралама́цца сов.

1. проломи́ться; пролома́ться;

лёд быў то́нкі і ~ма́ўся — лёд был то́нкий и проломи́лся (пролома́лся);

2. физ. преломи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пралама́цца, ‑ломіцца; зак.

1. Атрымаць пралом пад цяжарам чаго‑н. Пад танкам жа «271» насціл затрашчаў і праламаўся з аднаго боку. Мележ.

2. Спец. Адхіліцца, змяніць свой кірунак пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое (пра радыёхвалі, светлавыя, гукавыя і інш. хвалі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прало́мвацца і прало́млівацца гл. праламацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проломи́ться пралама́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадушы́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -у́шыцца; зак.

Прагнуцца, праламацца пад цяжарам чаго-н.

Чамадан прадушыўся.

|| незак. праду́швацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

преломи́ться в разн. знач. пралама́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пролома́ться пралама́цца, мног. папрало́млівацца, папрало́мвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)