пралажы́ць, -ажу́, -о́жыш, -о́жыць; -о́жаны; зак., што.

Тое, што і пракласці.

П. дарогу праз лес.

Пралажыць (пракласці) сабе дарогу — пераадольваючы цяжкасці, дасягнуць чаго-н.

|| незак. праклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і пракла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. праклада́нне, -я, н., пракла́дванне, -я, н. і пракла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пралажы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пралажу́ прало́жым
2-я ас. прало́жыш прало́жыце
3-я ас. прало́жыць прало́жаць
Прошлы час
м. пралажы́ў пралажы́лі
ж. пралажы́ла
н. пралажы́ла
Загадны лад
2-я ас. пралажы́ пралажы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пралажы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пралажы́ць сов., прям., перен. (провести) проложи́ть; (сделать наезженным) протори́ть;

п. даро́гу праз лес — проложи́ть доро́гу че́рез лес;

п. шлях — проложи́ть доро́гу;

грудзьмі́ п. сабе́ даро́гу — гру́дью проложи́ть себе́ доро́гу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пралажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што.

Тое, што і пракласці. Вузкакалейку пралажылі і па ёй тралююць бярвенне, возяць ваганеткамі торф. Сачанка. Дзед паказаў мне «шнурок», які толькі што пралажыў ліс. Мыслівец.

•••

Грудзьмі пралажыць сабе дарогу — тое, што і грудзьмі пракласці сабе дарогу (гл. пракласці).

Пралажыць дарогу — тое, што і пракласці дарогу (гл. пракласці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праклада́нне і пракла́дванне гл. пракласці і пралажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праклада́ць і пракла́дваць гл. пракласці і пралажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прало́жаны проло́женный; проторённый; см. пралажы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папрасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Прасячы ўсё, многае.

П. палонкі.

2. Пралажыць высечкай многа чаго-н.

П. праходы ў лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

1. гл. пракласці, пралажыць.

2. мн. -і, -дак. Прадмет, пракладзены паміж чым-н.

Кардонная п.

|| прым. пракла́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прало́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пралажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)