пракружы́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пракружу́ пракру́жым
2-я ас. пракру́жыш пракру́жыце
3-я ас. пракру́жыць пракру́жаць
Прошлы час
м. пракружы́ў пракружы́лі
ж. пракружы́ла
н. пракружы́ла
Загадны лад
2-я ас. пракружы́ пракружы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пракружы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пракружы́ць сов. прокружи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракружы́ць, ‑кружу, ‑кружыш, ‑кружыць; зак.

1. Разм. Тое, што і пракружыцца (у 1 знач.). Пракружыў над хатай самалёт.

2. Прайсці, праехаць які‑н. час, часта мяняючы напрамак; праблукаць. Пракружыць усю ноч па лесе.

3. каго і без дап. Кружыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прокружи́ть сов.

1. (некоторое время) пракруці́ць;

2. (проблуждать) пракружы́ць; (проплутать) праблука́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)