пракла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́; -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі; -ла́дзены; зак., што.
1. Правесці, зрабіць (дарогу, шлях і пад.).
П. шашу. П. газаправод. П. сабе дарогу (таксама перан.: дабіцца добрага становішча ў жыцці). П. шлях, дарогу каму-, чаму-н. (таксама перан.: пасадзейнічаць каму-, чаму-н. у чым-н., стварыць умовы для развіцця чаго-н.). П. курс караблю (вычарціць на карце).
2. Укласці што-н. паміж чым-н.
П. паперу паміж талеркамі (або талеркі паперамі) пры ўпакоўцы.
|| незак. праклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і пракла́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. праклада́нне, -я, н., пракла́дванне, -я, н. і пракла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пракла́сці
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
пракладу́ |
пракладзё́м |
| 2-я ас. |
пракладзе́ш |
пракладзяце́ |
| 3-я ас. |
пракладзе́ |
пракладу́ць |
| Прошлы час |
| м. |
пракла́ў |
пракла́лі |
| ж. |
пракла́ла |
| н. |
пракла́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
пракладзі́ |
пракладзі́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
пракла́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пракла́сці сов.
1. прям., перен. (создать, провести) проложи́ть; (сделать наезженным) протори́ть;
п. даро́гу праз лес — проложи́ть доро́гу че́рез лес;
п. сце́жку — протори́ть тропи́нку;
2. (нек-рое время) прокла́сть;
паўдня́ ~ла́ў дро́вы — полдня́ прокла́л дрова́;
3. (сделать прокладку) проложи́ть;
◊ п. шлях — проложи́ть доро́гу;
грудзьмі́ п. сабе́ даро́гу — гру́дью проложи́ть себе́ доро́гу
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пракла́сці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; ‑кладзём, ‑кладзяце; пр. праклаў, ‑клала; заг. пракладзі; зак., што.
1. Правесці, зрабіць, утварыць (дарогу, сцежку і пад.). Ніхто нават са старажылаў не памятае, калі праклалі чыгунку. Навуменка. Дарогу на вуліцу і ў хлеў Чачык праклаў цераз агародчык, дзе ламаў на дровы стары частакол. Пташнікаў. // перан. Адкрыць магчымасць доступу куды‑н., здзяйсняючы першы палёт, плаванне і інш. У космас праклалі дарогу, назад на зямлю знайшлі шлях. Машара.
2. Навесці на карту (курс, шлях і пад.). Пракласці новы курс на карце.
•••
Грудзьмі пракласці (пралажыць) сабе дарогу — барацьбой, пораадольваючы цяжкасці, дасягнуць чаго‑н.
Пракласці (пралажыць) дарогу — стварыць умовы для дасягнення чаго‑н., якой‑н. мэты, для росту, развіцця чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праклада́нне і пракла́дванне гл. пракласці і пралажыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
праклада́ць і пракла́дваць гл. пракласці і пралажыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
протори́ть сов. пракла́сці, прае́здзіць, пратапта́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тор, -а, м.
Дарога, след, пакінуты калёсамі.
Няроўны т.
Пракласці свой т. (таксама перан.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
натори́ть сов., прост. нае́здзіць, пракла́сці, пратапта́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
проложи́ть сов., в разн. знач. пракла́сці; (переложить что-л. чем — ещё) перакла́сці, мног. папераклада́ць, паперакла́дваць;
проложи́ть ва́той пракла́сці (перакла́сці) ва́тай;
◊
проложи́ть доро́гу пракла́сці даро́гу;
гру́дью проложи́ть себе́ доро́гу грудзьмі́ пракла́сці сабе́ даро́гу.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)