пракача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгладзіцца качалкай, качалкамі.

Бялізна добра пракачалася.

2. Правесці які-н. час лежачы, качаючыся.

П. на канапе паўдня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракача́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пракача́юся пракача́емся
2-я ас. пракача́ешся пракача́ецеся
3-я ас. пракача́ецца пракача́юцца
Прошлы час
м. пракача́ўся пракача́ліся
ж. пракача́лася
н. пракача́лася
Загадны лад
2-я ас. пракача́йся пракача́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пракача́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пракача́цца сов.

1. проваля́ться;

п. паўдня́ — проваля́ться полдня́;

2. разг. (проболеть) пролежа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгладзіцца качалкай, качалкамі. Бялізна добра пракачалася.

2. Правесці які‑н. час лежачы, качаючыся. Але толькі пасля таго, як.. [Мікола] паўгадзіны пракачаўся ў ложку, зразумеў, што заснуць не зможа. Гаўрылкін. // Разм. Праляжаць доўгі час хворым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проваля́ться сов.

1. (о вещах) праваля́цца;

2. (о людях и животных) пракача́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)