празя́бнуць, -ну, -неш, -не; -зя́б, -бла; зак.

Моцна азябнуць.

П. на холадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

празя́бнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. празя́бну празя́бнем
2-я ас. празя́бнеш празя́бнеце
3-я ас. празя́бне празя́бнуць
Прошлы час
м. празя́б празя́блі
ж. празя́бла
н. празя́бла
Загадны лад
2-я ас. празя́бні празя́бніце
Дзеепрыслоўе
прош. час празя́бшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

празя́бнуць сов. прозя́бнуть, продро́гнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

празя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. празяб, ‑ла; зак.

Моцна азябнуць, змерзнуць. Матчыны словы.. [Ганна] разумее прыкладна так: «Надзень жакетку, бо можа аатрымае Мікалай і ты празябнеш». Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

продро́гнуть сов. празя́бнуць, праме́рзнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прозя́бнутьII сов., разг. празя́бнуць, пазя́бнуць, праме́рзнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ператрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. ператросся, ‑трэслася і ‑траслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.

1. Змарыцца ад працяглага трасення. Дзеці ператрэсліся на калёсах за дарогу і не сталі есці.

2. Перазябнуць, празябнуць. Пастух ператросся за дзень на холадзе.

3. Пахвалявацца, патрывожыцца некаторы час. [Параска:] — Ператрэслася я. У адных [гаспадароў] дзве ночы начаваць баялася. Лобан.

4. Уладзіцца, упарадкавацца. [Начальнік] лёг у бальніцу. Праляжаў там з месяц, думаў, ужо ўсё ператрэслася, перацерлася за гэты час. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змерзнуць, перамерзнуць, прастыць, устыць, прастудзіцца, азябнуць, празябнуць, акалець, скалець; застудзіцца, адубець, удубець, адубянець, здубянець, скарчанець (разм.); застыгнуць, азглець, сасклець, скалянець, скачанець (абл.) □ зайсціся ад холаду

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)