празо́рлівасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. празо́рлівасць
Р. празо́рлівасці
Д. празо́рлівасці
В. празо́рлівасць
Т. празо́рлівасцю
М. празо́рлівасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

празо́рлівасць ж. дальнови́дность, прозорли́вость; яснови́дение ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

празо́рлівасць, ‑і, ж.

Здольнасць прадбачыць будучае; праніклівасць. Славіка.. ўразіла Ірыніна празорлівасць: «Я адразу адчула ў гэтай рудой суперніцу». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празо́рлівы, -ая, -ае (кніжн.).

Здольны прадбачыць, праніклівы.

П. розум.

|| наз. празо́рлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прозорли́вость книжн. празо́рлівасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дальнаба́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць дальнабачнага; празорлівасць. Дальнабачнасць палітыкі партыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яснови́дение ср. яснаба́чанне, -ння ср., празо́рлівасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таленаві́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць таленавітага. Таленавітасць паэта. □ А.Ф. Мяснікоў з’яўляўся дзеячом ленінскага тыпу, у якім спалучаліся таленавітасць, мудрасць і празорлівасць партыйнага і ваеннага кіраўніка. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дальнови́дность дальнаба́чнасць, -ці ж.; празо́рлівасць, -ці ж.; прадба́члівасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Празо́рлівы ’здольны прадбачыць будучае, праніклівы’ (ТСБМ), празо́рлівец ’тс’, празо́рлівасць ’здольнасць да прадбачання’ (ТСБМ, Стан.). Рус. прозорли́вый ’здольны прадбачыць’, серб.-харв. прозо́рлив, балг. прозорли́в ’тс’. Да празе́рыць ’стаць відушчым; уцяміць, зразумець’ (Нас.), зо́рыць ’глядзець’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)