пра́жанне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. пра́жанне
Р. пра́жання
Д. пра́жанню
В. пра́жанне
Т. пра́жаннем
М. пра́жанні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пра́жанне ср.

1. жа́ренье; кале́ние;

2. обл. жа́ренье;

1, 2 см. пра́жыць 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́жанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пражыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак.

1. што. Апрацоўваць моцным жарам перад спажываннем.

П. арэхі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што і без дап. Моцна пячы (пра сонца, полымя і пад.).

Цэлы дзень пражыла сонца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго і без дап., перан. Мучыць, выклікаць смагу.

Яго пражыла смага.

|| зак. спра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.).

|| наз. пра́жанне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапра́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Скончыць пражанне; пражачы, давесці да поўнай гатоўнасці. Дапражыць боб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́ренье (приготовление для еды) пячэ́нне, -ння ср.; (мяса) сма́жанне, -ння ср.; (сала) сква́ранне, -ння ср.; (кофе, семечек и т. п.) пра́жанне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кале́ние ср.

1. техн. гартава́нне, -ння ср.;

2. (нагревание) напа́л, -лу м.;

тёмно-кра́сное, бе́лое кале́ние цёмна-чырво́ны, бе́лы напа́л;

3. (поджаривание) пра́жанне, -ння ср.;

довести́ до бе́лого кале́ния даве́сці да шале́нства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)