прае́хацца, -е́дуся, -е́дзешся, -е́дзецца; -е́дзься; зак. (разм.).

1. Зрабіць падарожжа на чым-н. на невялікую адлегласць або, слізгаючыся, пракаціцца па чым-н.

П. па лёдзе.

2. са словамі «па кім-н.», «па чыім-н. адрасе» і пад. З’едліва паджартаваць з каго-н. (жарт.).

|| незак. праязджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прае́хацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прае́дуся прае́дземся
2-я ас. прае́дзешся прае́дзецеся
3-я ас. прае́дзецца прае́дуцца
Прошлы час
м. прае́хаўся прае́халіся
ж. прае́халася
н. прае́халася
Загадны лад
2-я ас. прае́дзься прае́дзьцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прае́хаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прае́хацца сов. прое́хаться; прокати́ться;

п. па кім-не́будзь — прое́хаться на че́й-л. счёт (по чьему́-либо а́дресу)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прае́хацца, ‑едуся, ‑едзешся, ‑едзецца; зак.

Разм. Зрабіць падарожжа (на кані, аўтамашыне і інш.) на невялікую адлегласць. Добра праехацца ў аўтобусе раніцаю, калі яшчэ толькі-толькі прачынаецца наваколле. Лупсякоў. // Слізгаючыся, пракаціцца па чым‑н. Не ўтрымаўся хлапчук, разбегся і праехаўся па лёдзе. П. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праязджа́цца гл. праехацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прое́хаться (прокатиться) разг. прае́хаць, прае́хацца;

прое́хаться на че́й-л. счёт (по чьему́-л. а́дресу) прае́хацца па кім-не́будзь, паджартава́ць (з каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Плусяні́ца, илусянына ’салома з проса’ (стол., Нар. лекс.). З праехацца, параўн. драг. просяныця ’тс’ з менай o > y і p > л, відаць, пад уплывам слова солома.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праязджа́цца I несов. проезжа́ться; см. прае́хацца

праязджа́цца II несов., страд. прое́зживаться, проезжа́ться; см. праязджа́ць 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перамясціцца куды-н. коцячыся.

Сляза пракацілася па твары.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Раздацца (пра раскацістыя гукі).

Пракаціўся гром.

3. Праехацца для забавы, з’ездзіць куды-н. ненадоўга.

П. на самакаце.

|| незак. прако́чвацца, -аецца (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прокати́ться

1. (катясь, переместиться, передвинуться) пракаці́цца;

2. (проехаться) прае́хаць, прае́хацца, пракаці́цца;

3. перен. (о раскатистых звуках) пракаці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)