праду́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. праду́кт праду́кты
Р. праду́кту праду́ктаў
Д. праду́кту праду́ктам
В. праду́кт праду́кты
Т. праду́ктам праду́ктамі
М. праду́кце праду́ктах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кака́ва-праду́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кака́ва-праду́кт кака́ва-праду́кты
Р. кака́ва-праду́кту кака́ва-праду́ктаў
Д. кака́ва-праду́кту кака́ва-праду́ктам
В. кака́ва-праду́кт кака́ва-праду́кты
Т. кака́ва-праду́ктам кака́ва-праду́ктамі
М. кака́ва-праду́кце кака́ва-праду́ктах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эрза́ц-праду́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. эрза́ц-праду́кт эрза́ц-праду́кты
Р. эрза́ц-праду́кту эрза́ц-праду́ктаў
Д. эрза́ц-праду́кту эрза́ц-праду́ктам
В. эрза́ц-праду́кт эрза́ц-праду́кты
Т. эрза́ц-праду́ктам эрза́ц-праду́ктамі
М. эрза́ц-праду́кце эрза́ц-праду́ктах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

усу́шка, -і, ДМ -шцы, ж.

Колькасць страчанага прадукту пры высыханні.

Норма ўсушкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сурага́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Замяняльнік натуральнага прадукту, прадмета, які толькі часткова мае яго некаторыя ўласцівасці.

С. скуры.

|| прым. сурага́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэгустава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Вызначыць (вызначаць) на смак якасць прадукту пры яго вырабе.

|| наз. дэгуста́цыя, -і, ж.; прым. дэгустацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

макаро́на, ‑ы, ж.

Харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе тонкіх трубачак. // Страва, прыгатаваная з такога прадукту.

[Іт. maccheroni.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жаро́нкі ’канаплянае шалупінне’ (Касп.). Рус. смал. жаро́нцы ’прылада для абдзіркі канапель’. З тым жа коранем, што жарон (гл.). Трэба ўлічыць, што жерновать у пск. гаворках азначае ’здзіраць шалупінне з грэчкі’; шалупінне ўзнікае пры апрацоўцы на жорнах, жаронках, але хутчэй семантычны ход не ад прылады да прадукту, а ад працэсу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сурага́т, ‑у, М ‑гаце, м.

Замяняльнік натуральнага прадмета, прадукту, які мае толькі некаторыя яго ўласцівасці. Сурагат слановай косці. Сурагат цукру — сахарын. // перан. Тое, што замяняе сабою што‑н. Мастацкая літаратура толькі тады будзе дзейснай і сапраўднай зброяй у руках партыі, калі яна будзе сапраўды мастацкай, а не сурагатам мастацтва. Чорны.

[Ад лац. surrogatus — пастаўлены замест іншага.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́хад, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. выйсці.

2. З’яўленне на сцэне дзеючай асобы.

3. Месца, праз якое выходзяць.

Нара мае два выхады.

Запасны в.

4. перан. Спосаб выйсця з якога-н. становішча.

5. Колькасць вырабленага прадукту (спец.).

В. круп першым гатункам.

|| прым. выхадны́, -а́я, -о́е (да 2, 3 і 5 знач.).

Выхадная роля (нязначная, другарадная роля ў тэатральным прадстаўленні). В. прадукт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)