прадугле́джваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прадугле́джваю прадугле́джваем
2-я ас. прадугле́джваеш прадугле́джваеце
3-я ас. прадугле́джвае прадугле́джваюць
Прошлы час
м. прадугле́джваў прадугле́джвалі
ж. прадугле́джвала
н. прадугле́джвала
Загадны лад
2-я ас. прадугле́джвай прадугле́джвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прадугле́джваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прадугле́джваць несов. предусма́тривать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадугле́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Незак. да прадугледзець.

2. Мець на ўвазе, устанаўліваць, вызначаць. План развіцця народнай гаспадаркі, побач з ростам цяжкай індустрыі, прадугледжвае павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання, далейшы ўздым жыццёвага ўзроўню працоўных. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадугле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Наперад убачыць, угадаць магчымасць чаго-н.

П. усе выпадкі.

|| незак. прадугле́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предусма́тривать несов. прадугле́джваць, прадба́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

планава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што.

1. Размяшчаць згодна з пэўным планам (у 1 знач.).

П. лагер.

2. Складаць план развіцця чаго-н.

П. вытворчасць тавараў шырокага ўжытку.

3. Уключаць у план, прадугледжваць збудаванне чаго-н.

П. пабудову клуба.

4. Мець намер, разлічваць, мець у сваіх планах (разм.).

Плануем схадзіць вечарам у кіно.

|| зак. спланава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны (да 1—3 знач.), запланава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны (да 3 і 4знач.) і распланава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны (да 1 знач.).

|| наз. планава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предполага́ть несов.

1. (допускать что-л.) дапуска́ць; (полагать) меркава́ць; (думать) ду́маць; (считать) лічы́ць; (высказывать догадку, предположение) рабі́ць (выка́зваць) здага́дку (меркава́нне); см. предположи́ть;

2. (иметь намерение) меркава́ць; ду́маць; (собираться) збіра́цца;

что вы предполага́ете де́лать? што вы мярку́еце (ду́маеце, збіра́ецеся) рабі́ць?;

я предполага́ю вы́ехать за́втра я мярку́ю (ду́маю, ма́ю наме́р, збіра́юся) вы́ехаць за́ўтра;

3. (иметь своим условием) мець на ўва́зе, мець (сваёй) перадумо́вай; (предусматривать) прадугле́джваць;

успе́х э́того де́ла предполага́ет по́мощь друзе́й для по́спеху гэ́тай спра́вы неабхо́дна (патрэ́бна, ма́ецца на ўва́зе) дапамо́га сябро́ў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)